polskiukrainebialorus

















Навіны

  • Aрхів



    Будзе адзіны кандыдат!

    Раённыя сходы па вылучэнні дэлегатаў на Нацыянальны Кангрэс Дэмакратычных Сіл (НКДС) пачынаюцца ў Берасцейскай вобласці 2 ліпеня. На раённых сходах будуць абраныя дэлегаты на Кангрэс, які вызначыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл на выбарах 2006г. Згодна рашэння Сталай нарады дэмакратычных сіл (СНДС) Кангрэс мусіць адбыцца да канца верасня 2005г.
    [2005/06/25]


    Ведай свае правы!

    Як сябе паводзіць, калі вас затрымала міліцыя. 4 чэрвеня ў памяшканні БАМГА \"Сузор\'е\" адбыўся семінар \"Грамадзянін і следства\", прысвечаны пытанням прэвентыўнай абароны актывістаў грамадскіх арганізацый ад следчых ворганаў. Трэнеры ліквідаванай нядаўна ўладамі грамадскай арганізацыі \"Прававая ініцыятыва\" паказвалі, як пры дапамозе ведання сваіх законных правоў мінімізаваць шкоду ад стасункаў з міліцыяй, следчымі ворганамі і спецслужбамі. Як сябе паводзіць падчас допыту, агляду памяшкання ці вобыску, як падрыхтавацца да сустрэчы са следчым, што рабіць, калі прыйшла павестка ў міліцыю - гэтыя і іншыя тэмы выклікалі вялікую цікавасць аўдыторыі. Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы дзеліцца сябра БАМГА \"Сузор\'е\" Віталь Коўш:
    [2005/06/05]


    Штраф – за напамін пра чарнобыльскую трагедыю

    20-гадовая Аксана Цімчанка пакараная штрафам памерам 30 тысячаў рублёў. Дзяўчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Берасця разглядала справу студэнткі Аксаны Цімчанкі на падставе складзенага на яе 26 красавіка пратаколу. У гэты дзень у Берасці адбывалася акцыя “Свечка памяці”, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Міліцыянты тады затрымалі спадарыню Цімчанку нібыта за распаўсюд улётак, якія былі зробленыя з парушэннем закону. У прыватнасці, міліцыянты цвердзілі, што паколькі ўлёткі надрукаваныя ў Смаленску, яны не могуць распаўсюджвацца ў Беларусі.
    [2005/05/25]


    Беларуская мова будзе жыць!

    14 траўня, у 10-ю гадавіну рэферэндума, на якім расейская мова атрымала статус дзяржаўнай у РБ, сябры БАМГА \"Сузор\'е\" правялі на вуліцах Берасця апытанне моладзі, каб высвятліць іх стаўленне да перспектыў развіцця, а, хутчэй, выжывання беларускай мовы. Было апытана 200 маладых хлапцоў і дзяўчат ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў.
    [2005/05/25]


    БАМГА \"Сузор\'е\" працягвае акцыю \"ГУКі\"

    Акцыя накіравана на папулярызацыю беларускамоўнай музыкі сярод берасцейскай моладзі. Яе сэнс у тым, што любы малады чалавек можа абсалютна бясплатна памяняць свае непатрэбныя аудыёкасеты на \"б/у\" касеты з запісамі беларускіх музыкаў. Прычым можна на свой уласны музычны густ выбраць любога беларускага выканаўцу: ад бардаў Шалкевіча ці Бартосіка да папулярных \"Нейра-дзюбеля\" ці \"Крамы\". Акцыя доўжыцца ўжо месяц і за гэты час абмяняць свае старыя касеты вырашылі 43 маладых берасцейца. Агульная колькасць памененых касет склала 126 адзінак. Першыя вынікі \"ГУКаў\" каментуе адзін з ініцыятараў акцыі Сяржук Ратнікаў: - У першыя дні пасля абвяшчэння акцыі наш тэлефон проста разрываўся. Мы не былі падрыхтаваная да такога ажыятажу. Нярэдка не хапала касет з самымі папулярнымі выканаўцамі, часам мы проста фізічна не паспявалі рабіць новыя запісы. Найбольш папулярныя ў берасцейцаў \"NRM\" (23 касеты) і \"Крама\" (13 касет). Карысталіся попытам таксама запісы \"Крамбамбулі\", \"Ляпісаў\" і Віктара Шалкевіча. Некаторыя сціпла прыносілі адну-дзве касеты, а аднойчы прыйшоў кіроўца \"Хуткай дапамогі\" і \"намяняў\" ажно 17 касет - гэта на сёння абсалютны рэкорд.
    [2005/05/11]


    7 траўня 1999г. знік Юрый Захаранка

    \"Ланцуг неабыякавых людзей\" прайшоў 7 траўня ў Берасці каля гандлёвага цэнтра \"Юбілейны\". Акцыя была прымеркавана да сумнай даты: 7 траўня шэсць гадоў таму ў Менску бясследна знік адзін з лідэраў апазіцыі, былы міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Захаранка. Да гэтага часу лёс яго невядомы. На пасту міністра Ю.Захаранка працаваў крыху больш за год. Пазней ён успамінаў: «Наверное, я остался одним из немногих, кто говорил Лукашенко правду. Ту правду, нехорошую правду, которая била по самолюбию президента, но я говорил ее... Когда мы разговаривали с президентом, он сказал мне: «Ты должен выполнить любой мой приказ». Я ему говорю: «Александр Григорьевич, людей расстреливать не буду, Конституцию нарушать не буду». А он тогда: «Если ты не выполнишь любой мой приказ, на тебя наденут наручники». Это стиль руководства президента».
    [2005/05/07]


    \"Svechku pamiaci\" pahasila milicyja

    Міліцыя разагнала ўдзельнікаў акцыі \"Свечка памяці\". Ёсць затрыманыя. Каля 40 прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый Берасця прынялі сёння ўдзел у акцыі \"Свечка памяці\", прысвечанай 19-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзельнікі акцыі, у асноўным маладыя людзі, прайшлі па цэнтральных вуліцах горада з запаленымі лампадкамі ў руках, раздаючы мінакам улёткі з інфармацыяй аб сапраўдных наступствах Чарнобыльскай катастрофы. Большасць берасцейцаў з цікаўнасцю паставілася да акцыі і ўважліва праглядала змест улётак. Але на скрыжаванні вуліц Савецкая і Гогаля рух удзельнікаў спынілі супрацоўнікі Аддзела аховы Ленінскага РАУС. Як вынікала з іх словаў, акцыя незаконная, бо ўлёткі надрукаваныя ў Смаленску, а значыць, не могуць распаўсюджвацца на тэрыторыі Беларусі.
    [2005/04/27]




  • RITA
    Fundacja im. Stefana BatoregoFundacja Nowy StawNasza Sprawa