polskiukrainebialorus

















Сябры.

Мы пачынаем новую старонку ў гісторыі Еўрарэгіёну БУГ.

Мы - гэта сябры моладзевых арганізацыяў Берасцейшчыны, Валыні і Любліншчыны, а, калі дакладней: Цэнтр "Наша справа", фонд "Новы Став", БАМГА "Сузор'е".

На самае першае ваша пытанне "Навошта ўсё гэта зрабілі" у нас ужо ёсць адказ: мы займаемся гэтым, таму што жадаем, каб маладыя людзі з Беларусі, Польшчы і Украіны як мага часцей кантактавалі паміж сабой, праводзілі сумесныя акцыі і імпрэзы, сутракаліся са сваімі аднагодкамі, а межы паміж нашымі краінамі не падзялялі, а злучалі нашы народы.

Мы мяркуем, што адной з магчымасцяў даведацца больш аб жыцці вашых суседзяў за мяжой можам быць мы: маладыя рэжысёры Еўрарэгіёну БУГ, якія здымаюць на вуліцах вашых гарадоў абсалютна розныя фільмы для таго, каб як мага больш жыхароў нашых краін па-першае, даведалася пра яго існаванне, а па-другое, каб дзякуючы сумесным акцыям маладыя людзі з Еўрарэгіёну БУГ сталі не толькі суседзямі, якія жывуць побач, а сапраўднымі сябрамі, якія заўсёды змогуць знайсці агульную мову.

Мы жадаем вам прыемнага знаходжання на нашым сайце, а таксама запрашаем усіх далучацца да нашай працы.

Будзьма разам!



RITA
Fundacja im. Stefana BatoregoFundacja Nowy StawNasza Sprawa