polskiukrainebialorus

















Пагадненне Маладых Еўрарэгіёну Буг.


Грамадская ініцыятыва

Мінула ўжо пяць гадоў з таго часу, калі грамадскія і моладзевыя аб'яднанні Беларусі, Польшчы і Украіны падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве "Моладзь Еўрарэгіёну Буг". У межах гэтага супрацоўніцтва быў арганізаваны шэраг сумесных праектаў і мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел многія маладыя асобы з нашых рэгіёнаў.

Першы этап вывучэння і супрацоўніцтва мы лічым плённым. З больш багатым вопытам мінулых гадоў мы хочам падоўжыць і развіць незалежныя ініцыятывы міжнароднага супрацоўніцтва грамадскіх аб'яднанняў.

Аднак, з увагі на змену сітуацыі ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе час патрабуе ад нас пераходу на новы якасны этап нашай сумеснай дзейнасці. Трэцяе тысячагоддзе ставіць перад намі новыя выклікі. Найбольш важным з'яўляецца працэс уваходу Польшчы ў структуры Еўрасаюзу, хутка частка Еўрарэгіёну Буг будзе паўнапраўным сябрам Еўрасаюзу.

Маладое пакаленне Любліншчыны, Валыні і Берасця разумее адказнасць за ўзровень партнёрства Польшчы – Украіны – Беларусі, а таксама абавязак напаўнення яго канкрэтным зместам і дзейнасцю.

Прыярытэтнымі галінамі зацікаўленасці ў межах Еўрарэгіёну мы лічым:

  • развіццё лакальных грамадстваў,
  • адукацыю і выхаванне маладога пакалення ў духу ўзаемнага шацунку і талерантнасці,
  • абмен вопытам у сферы дэмакратычных зменаў,
  • вывучэнне культурнага наследніцтва.

    Мы дэкларуем сумесную ахвоту развіцця супрацоўніцтва нашых дзяржаў праз актыўную трангранічную дзейнасць грамадскіх і моладзевых арганізацый нашых рэгіёнаў і гэтым самым прымаем праграму нашага супрацоўніцтва.

    Нашае Пагадненне з'яуляецца адкрытым для ўсіх грамадскіх і моладзевых арганізацый, якія прагнуць эфектыўна прымаць удзел у беларуска-польска-украінскім супрацоўніцтве.

    МІСІЯ

    Мы з'яўляемся пагадненнем грамадзянскіх і моладзевых арганізацый (нефармальных груп, прадстаўляемых аднак праз арганізацыі, дзеянне якіх тоесна іх праграммам).

    Мы жадаем дзейнічаць для грамадзянскіх ініцыятыў, прадстаўленых праз моладзевыя і грамадзянскія арганізацыі. Мэты, для якіх мы існуем – гэта найперш пабудова супрацоўніцтва, пагаднення і збліжэння моладзі. Рэалізацыя мэты адбываецца праз пабудову грамадзянскага саюзу маладога пакалення ў Еўрарэгіёне Буг, а таксама праз падтрымку ініцыятыў, скіраваных на пабудову супольнасці гэтага Еўрарэгіёну.

    Лозунг пагаднення гучыць наступным чынам: "Моладзь Еўрарэгіёну БУГ – гэта шанс пабудовы цывілізацыі кахання ў Еўропе, праз павагу да нацыянальных традыцый і культуры".

    Мы - разам, нягледзячы на мяжы.



  • RITA
    Fundacja im. Stefana BatoregoFundacja Nowy StawNasza Sprawa