W poniedziałek 10 grudnia ruszył pierwszy niezależny kanał telewizji białoruskiej BELSAT. Kanał ten jest wspólnym przedsięwzięciem Telewizji Polskiej i Rządu RP.
Ініцыятарам стварэння спадарожнікава тэлеканала для Беларусі выступіла Міністэрства замежных спраў Польшы, а 18 ліпеня 2007 года Польскае грамадскае тэлебачанне (TVP) зацвердзіла яго у сваёй структуры. Пакуль канал працуе ў тэставым рэжыме. Штодзённа ад 18 да 21 гадзіны ў эфір выходзяць навіны, публіцыстыка і анонс самых цікавых праграм. Сыгнал канала перадаецца праз спадарожнік „Astra”. Тэставае вяшчанне працягнецца да пачатку студзеня, пасля чаго канал перайдзе на 16-гадзіннае вяшчанне і яго можна будзе глядзець таксама праз спадарожнік „Astra”.
Асноўнай місіяй незалежнага беларускамоўнага каналу, над якім працуюць журналісты з Польшы, Беларусі, Чэхіі і Літвы, як паведамляе афіцыйная старонка каналу (http://www.belsat.home.pl/) з'яўляецца дакладнае і незалежнае інфармаванне жыхароў Беларусі пра падзеі ў Беларусі, Eўропе і свеце. Таксама „БЕЛСАТ” прапануе сваім тэлегледачам мастацкія і дакументальныя кінафільмы, публіцыстыку, высокаякасныя культурныя, гістарычныя і моладзевыя перадачы.