перад тым як адсюль паеду, прашу вас...Кракаў, 09 чэрвеня, 1979 года

І таму дазвольце перад тым, як паеду, я пагляджу яшчэ адсюль на Кракаў, на той Кракаў, у якім кожны камень і кожная цэгла мне дарагія – і пагляджу адсюль на Польшчу…

І таму, перад тым як адсюль паеду, прашу вас, каб усю гэтую духоўную спадчыну, што называецца «Польшча», вы прынялі зноў з верай, надзеяй і любоўю

– такой, якую даў нам Хрыстос на святым крыжы, каб вы ніколі не засумняваліся і не стаміліся, і не расчараваліся, каб не парэзалі самі гэтыя карані, з якіх мы расцем.

Прашу вас, каб мелі давер, нават насуперак усім сваім слабасцям, каб заўсёды шукалі моцы духоўнай у Таго, у каго яе шукалі столькі пакаленняў нашых айцоў і маці, каб вы ніколі не адступалі ад Яго, каб ніколі не згубілі тае свабоды духа, да якой Ён «вызваляе» чалавека, каб вы ніколі не пагарджалі той Любоўю, што ёсць «найвялікшай», і што была выказаная праз Крыж, але без якой няма ані каранёў, ані сэнсу.

Прашу вас аб гэтым праз памяць і праз моцнае заступніцтва Багародзіцы з Яснай Гуры і ўсіх яе храмаў на зямлі польскай, праз памяць св. Войцеха, які загінуў для Хрыста над морам Балтыйскім, праз памяць св. Станіслава, які палёг пад каралеўскім мечам на Скалцы.

Прашу вас аб гэтым. Амінь.

eZ publish™ copyright © 1999-2005 eZ systems as