Маладыя кінематаграфісты Еўрарэгіёну Буг

Праект «Маладыя кінематаграфісты Еўрарэгіёну Буг» рэалізуецца сумесна Еўрапейскім домам сустрэч – Фондам «Новы Стаў», Цэнтрам маладзёжных арганізацый Валыні «Наша справа» і Брэсцкім маладзёжным грамадскім таварыствам «Дзедзіц».

Мэтай гэтага праекту ёсць прапаганда Еўрарэгіёну Буг праз аматарскія фільмы, зробленыя моладдзю. Істотным элементам таксама з’яўляецца распаўсюджанне ідэі грамадскіх СМІ на Ўкраіне і Беларусі і таксама стварэнне пастаянных форм супрацоўніцтва паміж арганізацыямі еўрарэгіёну.

Сумесныя сустрэчы і навучанне, што праходзілі да гэтага часу, і таксама абмен інфармацыяй ужо цяпер прынеслі вялікую карысць у выглядзе актыўнага ўдзелу нашых усходніх партнёраў у праектах, мэтай якіх з’яўляецца стварэнне цэнтраў грамадскіх СМІ ў Луцку і Брэсце, а таксама абмен ведамі і вопытам у гэтай галіне. Нашыя партнёры з Украіны і Беларусі ўступілі таксама ў еўрапейскае таварыства Youth4Media Network, якое прапагандуе актыўны ўдзел моладзі ў стварэнні незалежных і некамерцыйных СМІ.

eZ publish™ copyright © 1999-2005 eZ systems as