Pomin nawigacje

Галоўная \ Эўрапейскі цэнтр \ Польскі шлях да Еўрапейскага Саюзу

Польскі шлях да Еўрапейскага Саюзу

Польскі шлях да Еўрапейскага Саюзу.

1989 г. – Пасля паседжанняў круглага стала і чэрвеньскіх выбараў у Польшчы група найбольш індустрыялізаваных краін свету – Вялікая Сямёрка – празначыла Польшчы і Венгрыі гаспадарчую дапамогу. Быў створаны фонд PHARE. Адначасова была створана польская місія пры ЕЭС. Падпісанне гандлёвых умоў дазваляе весці гандлёвы абмен паміж Польшчай і краінамі ЕЭС.

1990 – 25 мая – у Бруселі пададзена прапанова аб пачатку перамоваў па пытанні ўмовы аб паяднанні з ЕЭС.
верасень – у Варшаве адкрываеца Прадстаўніцтва камісіі органаў Еўрапейскіх супольнасцяў у Польшчы.

1991 – 16 снежня – падпісанне «Еўрапейскае дамовы аб усталенні адносін паміж Польшчай і Еўрапейскімі супольнасцямі і дзяржавамі, што ў іх уваходзяць». Пачынаецца працэс ратыфікацыі дамовы ва ўсіх дзяржавах, членах гэтых супольнасцяў, і таксама ў Польшчы. Нарэшце праз два гады гэтая дамова ўваходзіць у жыццё.

1992 – 20 кастрычніка – Презідэнт Польшчы Лех Валенса ратыфікуе Еўрапейскую дамову.

1993 – чэрвень – Рада Еўропы разглядае пытанне прыняцця ў ЕЭС дзяржаў Вышэградскае групы і акрэслівае ўмовы іх уступлення (вяршэнства закону, дэмакратыя, абарона правоў чалавека, рыначная гаспадарка, здольнасць да выканання абавязкаў, што накладваюцца на краіны-члены).

1 лістапада – уваходзіць у моц Маастыхтскі трактат. З’яўляецца Еўрапейскі Саюз.

1994 – 1 лютага – Пачынае дзейнічаць Еўрапейская дамова. Польшча робіцца краінай-партнёрам агульнаеўрапейскіх структур.

8 красавіка – ўАфінах Польшча падае афіцыйную заяву ў справе далучэння да Еўрапейскага Саюзу. Пачынаюцца перамовы на тэму стратэгіі дзеянняў для дзяржаў, што хочуць увайсці ў ЕС.

1995 – 26-27 чэрвеня – прыняцце Еўрапейскай Радай графіку дастасавання польскага заканадаўства да патрабаванняў, прынятых у Еўрапейскім Саюзе.

1996 – Парламент стварае Камітэт еўрапейскае інтэграцыі, што адказвае за справы падрыхтавання Польшчы да уваходжання ў ЕС.

1997 – 16 ліпеня – Еўрапейская камісія выказвае пазітыўнае меркаванне наконт польскай заявы аб членстве і абвяшчае пачатак перамоў аб далучэнні.

1998 – 24 сакавіка – польскі ўрад прызначае галоўнага ўпаўнаважанага для перамоў – Яна Кулакоўскага.

31 сакавіка – афіцыйна пачаліся перамовы паміж Еўрапейскім Саюзам і Польшчай, а таксама пяццю іншымі краінамі (Венгрыяй, Чэхіяй, Эстоніяй, Славеніяй і Кіпрам) аб далучэнні. Вызначана 31 галіна перамоваў.

1999 – 1 мая – уваходзіць у дзеянне Амстэрдамскі трактат 1997 году, які робіць магчымым пашырэнне Еўрапейскага Саюзу.

2000 – люты – пачынаюцца перамовы аб далучэнні з шасцю наступнымі краінамі (Балгарыяй, Румыніяй, Літвой, Латвіяй, Славакіяй і Мальтай).
снежань – узгадненне трактату Ніцы, у якім падзеленыя месцы ў органах Еўрапейскага Саюзу, з улікам далучэння новых членаў.

2001 – снежань – новым галоўным упаўнаважаным па перамовах ад польскага боку абіраецца Ян Трушчыньскі.

2002 – чэрвень – распачынае працу праграма дапамогі Еўрасаюзам сельскай гаспадарцы SAPARD. На гэта прызначана 516 мільёнаў еўра.

12-13 снежня – сустрэча Еўрапейскага Саюзу ў вярхах у Капенгагене. Перамовы закончаныя і дзесяць краін-кандыдтаў – у тым ліку Польшча, -- запрашаюцца да членства ў Еўрапейскім Саюзе.

2003 – 16 красавіка – у Афінах падпісаны трактат аб далучэнні, які вызначае ўмовы членства Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе.

7-8 чэрвеня – рэферэндум па пытанні далучэння Польшчы да Еўрапейскага Саюзу. У рэферэндуме бярэ ўдзел 55,85% палякаў, 77,45% з іх выказваецца за далучэнне Польшчы да ЕС, а 22,55% супраць.

22 ліпеня – Прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі ратыфікуе трактат аб далучэнні.

2004 – 1 мая – Польшча робіцца дзяржавай-членам Еўрапейскага Саюзу.