Грамадскія СМІ
Грамадскія СМІ – гэта ініцыятыва, што служыць развіццю грамадзянскага грамадства. Лепш за ўсё яно развітае ў Германіі, Даніі і Швецыі, дзе маюцца навучальныя цэнтры для грамадскіх СМІ і таксама мясцовых і некамерцыйных адкрытых тэлеканалаў. Жыхары Берліну, Гётэборгу ці Мюнстэру могуць не толькі ўдзельнічаць ў кінематаграфічных і інтэрнет курсах, але і самі ствараць тэлевізійныя праграмы. Усё, што злучае грамадскую тэматыку з неканвекцыянальнай, але якаснай формай, можа быць паказана па тэлебачанні. Дзякуючы гэтаму, кожны грамадзянін мае пэўны, вольны доступ да СМІ.
У 2003 годзе Еўрапейскі дом сустрэч – Фонд «Новы Стаў» з Любліна пачаў супрацоўніцтва ў галіне стварэння еўрапейскае сеткі цэнтраў грамадскіх СМІ. Мы першыя ў гэтай галіне ў Польшчы. Праўда пакуль што ў нас няма ўласнага тэлевізійнага каналу, але ўжо цяпер мы можам прадстаўляць нашыя праграмы на платформе інтэрнет-тэлебачання http://www.open-web-tv.org/
Дзякуючы праекту «Маладыя кінематаграфісты Еўрарэгіёну Буг» мы здолелі прыцягнуць моладзь да супрацоўніцтва ў межах Цэнтра грамадскіх СМІ ў Любліне. Чарговым крокам будзе заахвоціць да супрацоўніцтва з Украінай і Беларуссю нашых заходніх партнёраў. Тут таксама няма вялікіх праблем, бо жаданне супрацоўніцтва і ўзаемнага знаёмства вельмі валікае па абоіх баках. Дзякуючы праекту немагчымае зрабілася магчымым і цяпер мы плануем адкрыццё чарговых цэнтраў СМІ ва Усходняй Еўропе.
