Pomin nawigacje

Вучоба ў Польшчы

Люблін – гэта адзін з найважнейшых універсітэцкіх гарадоў Польшчы. Акрамя двух універсітэтаў (Каталіцкага люблінскага ўніверсітэту імя Яна Паўла ІІ і Універсітэту Марыі Складоўскай-Кюры) тут маецца шэраг вышэйшых навучальных устаноў, напр., Люблінская палітэхніка, Акадэмія медыцыны і Сельскагаспадарчая акадэмія, а таксама Калегіюм польскіх і ўкраінскіх універсітэтаў.

Штогод некалькі тысяч студэнтаў з Беларусі і Ўкраіны распачынаюць вучобу ў Польшчы, і шмат з іх абіраюць Люблін. Не толькі з пункту гледжання геаграфічнае блізкасці, але таксама дзякуючы якасці навучання, якое тут прапануецца.

Гэтая старонка будзе прысвечаная становішчу студэнтаў з усходу ў Польшчы, а таксама будзе мець практычную інфармацыю на тэму вучобы ў нашай дзяржаве.