Карысная інфармацыя
Вучоба ў Польшчы
Люблін – гэта адзін з найважнейшых універсітэцкіх гарадоў Польшчы. Акрамя двух універсітэтаў (Каталіцкага люблінскага ўніверсітэту імя Яна Паўла ІІ і Універсітэту Марыі Складоўскай-Кюры) тут маецца шэраг вышэйшых навучальных устаноў, напр., Люблінская палітэхніка, Акадэмія медыцыны і Сельскагаспадарчая акадэмія, а таксама Калегіюм польскіх і ўкраінскіх універсітэтаў.
Штогод некалькі тысяч студэнтаў з Беларусі і Ўкраіны распачынаюць вучобу ў Польшчы, і шмат з іх абіраюць Люблін. Не толькі з пункту гледжання геаграфічнае блізкасці, але таксама дзякуючы якасці навучання, якое тут прапануецца.
Гэтая старонка будзе прысвечаная становішчу студэнтаў з усходу ў Польшчы, а таксама будзе мець практычную інфармацыю на тэму вучобы ў нашай дзяржаве.
Як даехаць да…?
Чаму мы больш часта ездзім у Германію, Чэхію, Вялікабрытанію ці Італію, а не наведваем блізкія да нас рэгіёны Любліншчыны, Валыні і Палесся? Лягчэй сесці ў поезд ці аўтамабіль і паехаць на захад. З сённяшняга дня лягчэй будзе таксама рушыць і на ўсход. Даведайцеся, як можна даехаць да найцудоўнейшых мясцін еўрарэгіёну. Купляй білет і адкрывай багацці тых прыгожых мясцін!
